СКЦ у Стамбуле заклікаў усе бакі «збожжавай ініцыятывы» да стрыманасці


Сумесны каардынацыйны цэнтр ў Стамбуле (СКЦ) 29 кастрычніка заклікаў усе бакі «збожжавай ініцыятывы» устрымацца ад любых дзеянняў, якія могуць паставіць пад пагрозу выкананне пагадненняў. Аб гэтым паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Судна са збожжам выходзіць з украінскага порту 5 жніўня.
Фота: Александр Кубраков/Facebook

СКЦ паведаміў у акдаз на запыт агенцыі «Інтэрфакс-Украіна», што падтрымлівае сувязь з уладамі РФ адносна заяваў аб выхадзе з Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы, і заклікаў бакі ўстрымацца ад дзеянняў, якія ставяць выкананне пагадненняў пад пагрозу.

«Вельмі важна, каб усе бакі ўстрымліваліся ад любых дзеянняў, якія маглі б паставіць пад пагрозу Чарнаморскую збожжавую ініцыятыву, якая ўяўляе сабой найважнейшую гуманітарную ініцыятыву, якая відавочна аказвае станоўчы ўплыў на доступ да харчавання для мільёнаў людзей ва ўсім свеце», – прыводзіць «Інтэрфакс-Украіна» цытату заявы СКЦ.

Абноўлена
У Расеі заявілі аб выхадзе са збожжавага пагаднення. Што вядома
2022.10.29 19:06

У СКЦ адзначылі, што бачылі паведамленні з Расейскай Федэрацыі аб прыпыненні ўдзелу ў Чарнаморскай збожжавай ініцыятыве пасля нападу на расейскі Чарнаморскі флот. Стамбульскі цэнтр падтрымлівае  сувязь з расейскімі ўладамі па гэтым пытанні.

Як паведамлялася, Расея вечарам 29 кастрычніка заявіла, што выходзіць са збожжавай здзелкі пасля нападу на караблі Чарнаморскага флоту ў Севастопалі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Мінабароны РФ. Свае заявы зрабілі МЗС і Мінсельгасхарч Расеі і прэс-сакратар прэзідэнта Украіны. Пракаментавалі сітуацыю і ў МЗС Украіны.

Hавiны
МЗС Украіны пра спыненне «збожжавай здзелкі»: Расея павінна спыніць свае «галодныя гульні»
2022.10.29 20:55

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў