Беларусам забаранілі падаваць скаргі ў ААН на парушэнне правоў чалавека


Аляксандр Лукашэнка 27 кастрычніка падпісаў закон «Аб дэнансацыі Рэспублікай Беларусь Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах». Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Закон дэнансуе Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах ад 16 снежня 1966 года. Таксама страчвае моц пункт 1 Пастановы Вярхоўнага Савету Беларусі ад 10 студзеня 1992 года № 1393-XII аб ратыфікацыі пратаколу.

Першы Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах устанаўлівае механізм падачы індывідуальных скаргаў у Камітэт ААН з правоў чалавека ў адпаведнасці з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП).

Hавiны
Улады растлумачылі, навошта хочуць пазбавіць беларусаў магчымасці скардзіцца ў ААН
2022.10.12 16:10

Улады вырашылі дэнансаваць Пратакол, бо «паўнамоцтвы Камітэту ААН адвольна пашыраюцца, што стварае дадатковыя беспадстаўныя абавязкі для дзяржавы, якія яна не прымала пры далучэнні да міжнароднага акту».

«Рэжым не хоча, каб увесь свет бачыў што адбываецца ўнутры краіны. Фактычна тое, пра што кажа ўся дэмакратычная супольнасць, што з 2020 года тэмпы генацыду беларускага народу набралі неймаверную хуткасць і не збіраюцца спыняцца па сённяшні дзень», – патлумачыў мэту законапраекту юрыст НАУ Арцём Праскаловіч.

Аб’ектыў
Арцём Праскаловіч: «Рэжым не хоча, каб увесь свет бачыў, што адбываецца ўнутры краіны»
2022.08.18 23:01

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў