У Маскве затрымалі беларуса, які ў Гомлі «падышоў бліжэй, чым належыць» да байца АМАП


Ён ужо адбыў 15 дзён арышту, а цяпер супраць яго, падобна, распачалі крымінальную справу і абвясцілі ў вышук, за што і затрымалі.

Марш Адзінства
Ілюстрацыйная выява. Марш Адзінства ў Гомлі. 6 верасня 2020 года.
Фота: гледачы Белсату

Раніцай 29 кастрычніка ў маскоўскім метро паліцыя затрымала гамельчука Міхаіла Зубкова, пішуць Naviny.by. Яго спынілі для праверкі дакументаў, а выявілася, што ён у вышуку.

Летась у верасні Зубкова затрымалі на маршы пратэсту, асудзілі на 15 дзён арышту. Пасля гэтага сілавікі не мелі да яго, кажуць родныя. Ён з’ехаў працаваць у Расею.

Ды сёлета ў жніўні да ягоных жонкі і маці прыходзілі з ператрусамі, шукалі яго самога. Следчая паказвала жонцы фота з маршу і тлумачыла, што Зубкоў «падышоў да супрацоўніка АМАП бліжэй, чым належыць», што ў яго «на фота быў чырвоны твар», што значыць, што ён «быў гатовы кінуцца на супрацоўніка АМАП». Мяркуецца, што супраць Зубкова распачалі крымінальную справу за «гвалт над супрацоўнікам міліцыі».

На момант публікацыі было вядома, што Зубкоў быў у аддзяленні паліцыі. Ці будуць яго экстрадаваць у Беларусь, невядома.

Аб’ектыў
Саюзная дзяржава. Як у Расеі пераследуюць беларусаў за палітычныя погляды
2021.03.26 22:16

АА belsat.eu

Стужка навінаў