Польскія памежнікі пачалі патруляваць беларускую мяжу на самалётах


На сэрвісе «FlightRadar24» можна заўважыць, як лёгкія самалёты польскай Памежнай аховы лётаюць ля польска-беларускай мяжы.

Лёгкі самалёт Памежнай аховы Польшчы.
Фота: Łukasz Golowanow & Maciek Hypś / Konflikty.pl / Wikimedia

Лёгкія самалёты польскай Памежнай аховы з’яўляюцца каля Берасця і лятуць уздоўж мяжы – таго ўчастку, які можна перабрацца толькі праз раку Буг.

На гэткіх самалётах могуць выкарыстоўвацца цеплавізары і камеры, праз якія можна бачыць людзей, што хаваюцца ў высокай траве.

Лёгкі самалёт Памежнай аховы Польшчы ля Беларусі. 29 кастрычніка 2021 года. Скрыншот: flightradar24.com
Hавiны
Начальнік Камянецкай міліцыі паспрабаваў заспакоіць мясцовых, якія баяцца мігрантаў. Выйшла дзіўна
2021.10.29 12:21

belsat.eu

Стужка навінаў