Гісторыка Кузняцова звольнілі з БДУ пасля 17 даносаў «неабыякавага грамадзяніна»


Суд за рэпосты доўжыўся адну хвіліну, матэрыялы вярнулі на дапрацоўку ў Савецкае РУУС.

Гісторык Ігар Кузьняцоў у Курапатах, 2015 год.
Фота: svaboda.org

Даследчыка масавых рэпрэсіяў Ігара Кузняцова 27 кастрычніка звольнілі з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту пасля 23 гадоў працы, а таксама судзілі за рэпосты ў сацыяльных сетках, ды справу накіравалі на дапрацоўку, расказвае радыё «Свабода».

Паводле Кузняцова, 17 заяваў на яго напісаныя ад імя «неабыякавага грамадзяніна Прохарава А.А.» – заявы ад «рэабілітацыі нацызму» (у тым ліку на вядомае фота, дзе група ваяроў трымае трафейны нацысцкі сцяг) да скаргаў на рэпосты (у тым ліку матэрыялаў «Белсату»).

Hавiны
Размаўлялі па-нямецку і гралі на скрыпцы. Якія даносы пісалі беларусы год таму
2021.09.20 19:15

Прохараў скардзіўся і на ўчастковага, які «праявіў лаяльнасць» да Кузняцова і такім чынам «уступіў у злачынную змову» з гісторыкам.

Кузняцоў падкрэслівае, што матэрыялы, рэпосты якіх ён рабіў, тычыліся гісторыі, адукацыі, Еўразвязу – «па змесце нічога экстрэмісцкага». Але яны былі з сайтаў «Белсату» і Tut.by, прызнаных цалкам «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Звольнілі выкладчыка з топ-100

У БДУ кантракт з Кузняцовым заключалі на 1 год, бо ён дасягнуў пенсійнага ўзросту. Цяпер фармальна яго не звольнілі, а проста не працягнулі кантракт. Раней яму прапаноўвалі напісаць заяву аб звальненні паводле ўласнага жадання, ён катэгарычна адмовіўся.

На думку Кузняцова, звальненне ў адсутнасць фармальных спагнанняў і пры добрасумленнай працы супярэчыць калектыўнай дамове.

За 23 гады працы Кузняцоў выдаў каля 120 кніг, з якіх 67 – падручнікі і дапаможнікі. У рэйтынгу выкладчыкаў БДУ, дзе ўлічваюцца розныя віды дзейнасці і колькасць публікацыяў, ён займаў 92 месца ў 2500.

Інтэрв’ю
Цяпер, як у 1937 годзе? Ці надышоў 1938-ы? Гутарка з даследчыкам сталінскіх рэпрэсіяў
2021.10.28 08:35

АА belsat.eu

Стужка навінаў