«Deutsche Welle» адрэагавала на блакаванне сайту ў Беларусі


Генеральны дырэктар «Deutsche Welle» Пэтэр Лімбург выказаў пратэст супраць блакавання сайту ў Беларусі. Ён падкрэсліў, што людзі ў Беларусі маюць права на аб’ектыўную інфармацыю пра тое, што адбываецца ў краіне.

Генеральны дырэктар медыякампаніі «Deutsche Welle» Петэр Лімбург адрэагаваў на блакаванне ў Беларусі сайта DW.

«Прэтэнзіі да DW абсалютна смяхотныя. Спадар Лукашэнка паказаў, што ў барацьбе супраць свайго ўласнага народу ён не цураецца нічога, каб утрымацца ва ўладзе», – гаворыцца ў заяве Лімбурга.

«Актыўнае выкарыстанне рэсурсаў незалежных СМІ з усёй яснасцю дэманструе, што людзі ў Беларусі больш не давяраюць кантраляваным дзяржавай сродкам масавай інфармацыі. Мы пратэстуем супраць блакавання нашых рэсурсаў, паколькі людзі там маюць права на абʼектыўную інфармацыю аб сітуацыі ў краіне», – падкрэсліў генеральны дырэктар DW.

Hавiны
Каналы «Nexta» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Адпісвацца ці не?
2021.10.29 10:44

«Deutsche Welle» таксама паведамляе, што з 2021 года медыякампанія пашырыла інфармацыю пра падзеі ў Беларусі.

«DW зрабіла барацьбу супраць цэнзуры адным са сваіх асноўных прынцыпаў і паслядоўна выступае за атрыманне людзьмі ва ўсім свеце рэлевантнай для іх інфармацыі. У многіх краінах дзяржкантроль над інфраструктурай прыводзіць да цэнзуры або поўнага блакавання інфармацыі. DW ужо даўно працуе над шляхамі абыходу цэнзуры. Так, напрыклад, у краінах, дзе ўрады блакуюць доступ да незалежных навінаў, людзі дзякуючы праекту Tor могуць бяспечна і ананімна карыстацца рэсурсамі DW», – гаворыцца ў прэс-рэлізе DW.

Таксама кампанія нагадвае, што абыходзіць блакаванне сайтаў можна з дапамогай VPN кшталту Psiphon, а таксама з дапамогай розных проксі-сервераў.

Hавiны
Перасталі адкрывацца сайты газеты «Новы час» і рэсурсаў «Настоящее время» і «Deutsche Welle»
2021.10.28 16:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў