Беларусы сабралі мапу пахаванняў выбітных землякоў па-за межамі Беларусі


Мапу стварылі валанцёры на Дзяды, каб тыя, хто цяпер не на радзіме, ведалі, да каго схадзіць на могілкі.

Ілюстрацыйная выява.
Фота: Ганна Русінава / «Белсат»

Ініцыятар праекту, гісторык і грамадскі актывіст Цімох Акудовіч распавёў «Белсату», што на мапе пакуль 170 пахаванняў выбітных беларусаў.

«Ідэя ўзнікла, калі мы рыхтавалі экскурсію на Дзяды па варшаўскіх могілках. А для беларусаў, якіх цяпер шмат усюды, было б цікава сабраць пахаванні па ўсім свеце. Да таго ж, задача выглядала насамрэч проста, бо не ўсе пахаванні хацелі збіраць, а выбітных дзеячаў. То ўяўлялася, што іх адносна няшмат і супольнымі сіламі гэта лёгка зробіцца», – распавядае Акудовіч «Белсату».

Валанцёры сабралі інфармацыю не толькі пра гарады, дзе пахаваныя выбітныя беларусы, але і пра месцы на могілках, дзе іх можна знайсці.

«Мы з гэтым справіліся і зрабілі невялікую мапу на 20 краінаў і 170 пахаванняў: Амерыка, Аўстралія, Еўропа», – адзначыў гісторык.

Цімох прызнаецца, што над мапаю можна працягваць працу і ў тэхнічным плане, і дадаваць пахаванні.

«Спадзяюся, што ўжо на гэтыя Дзяды ў беларусаў свету будзе задача схадзіць на могілкі, і гэтая задача стане крыху прасцейшаю», – адзначае Акудовіч.

Артыкулы
«Ноч расстраляных паэтаў» сёлета пройдзе ў дзясятках гарадоў свету
2021.10.27 17:17

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў