Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі запатрабаваў разблакаваць сайт «Deutsche Welle»


Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Манфрэд Гутэрэр звярнуўся ў МЗС Беларусі за тлумачэннямі ў справе DW. Дыпламат запатрабаваў разблакаваць доступ да сайта «Deutsche Welle».

Манфрэд Гутэрэр, амбасадар Нямеччыны ў Беларусі патрабуе ад беларускага МЗС тлумачэнняў у справе блакавання доступу да сайту «Deutsche Welle». Дыпламат настойвае на аднаўленні доступу да старонкі.

Раней «Рэпарцёры без межаў» выказалі спадзяванні, што нямецкі ўрад жорстка адрэагуе на блакаванне «Deutsche Welle», бо «вядзецца пра нямецкае СМІ», узмоцніць ціск на рэжым.

Міністэрства інфармацыі Беларусі патлумачыла блакаванне сайтаў «Deutsche Welle», «Настоящее время» і «Новы час» пра тое, што гэтыя медыяпляцоўкі распаўсюджвалі спасылкі на матэрыялы, прызнаныя экстрэмісцкімі.

Hавiны
«Deutsche Welle» адрэагавала на блакаванне сайту ў Беларусі
2021.10.29 16:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў