Сілавікі праводзяць ператрус у офісе кампаніі «Белагра»


Байцы ГУБАЗіКу, СОБРу і АМАПу прыйшлі ў офіс буйной кампаніі «Белагра», там цяпер адбываецца ператрус.

Пра гэта першым паведаміў праўладны тэлеграм-канал «Белорусский силовик».

Паводле крыніцаў выдання Zerkalo.io, у офіс кампаніі сілавікі прыйшлі а 9-й раніцы. Кіраўніцтва затрымалі адразу ж, у астатніх супрацоўнікаў сталі правяраць тэлефоны. Падпісаных на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы затрымлівалі.

Дакладнай прычыны супрацоўнікі «Белагра» не ведаюць. Магчыма, візіт сілавікоў звязаны з тым, што кіраўніцтваа і працаўнікі падтрымвалі пратэсты ў 2020 годзе. Фармальная прычына, пра якую сказалі работнікам кампаніі, – «нявыплата падаткаў».

Канал ««Белорусский силовик» акцэнтуе ўвагу на тым, што ў «Белагра» працаваў Дзмітрый Семчанка, якога затрымалі 15 верасня і пакаралі 15 соднямі адміністратыўнага арышту. Нагадаем, да выбараў 2020 году ён быў работнікам ОНТ і ачольваў пул журналістаў, што працавалі з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Наколькі я правільна пачуў ад сілавікоў, да нас прыйшлі з-за Семчанкі. Спрацавалі кропкава: адразу забралі тых, хто іх цікавіў, палову офісу, а потым пачалі глядзець тэлефоны ў астатніх. У каго былі падпіскі забароненыя, таксама забралі. Што ставяць у віну, не ведаю, – распавёў суразмоўца Zerkalo.io.

Hавiны
Экс-кіраўніка Лукашэнкавага пулу журналістаў арыштавалі на 15 содняў
2022.09.16 18:06

Група кампаніяў «Белагра» – найбуйнейшы пастаўляльнік сельскагаспадарчай тэхнікі і дэталяў у СНД. Кампанія мае 47 філіялаў з гандлёвымі пунктамі ў Беларусі, РФ, Казахстане і ва Украіне.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў