На аэрадром у Баранавічах прыбылі расейскія знішчальнікі


Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» паведамляе, што 29 верасня ў паветраную прастору Беларусі ўвайшлі тры шматмэтавыя расейскія знішчальнікі Су-30СМ, якія здзейснілі пасадку на лётнішчы «Баранавічы».

«Беларускі Гаюн» адзначае, што апошнія пералёты расейскіх знішчальнікаў паміж Расеяй і Беларуссю былі зафіксаваныя ў канцы сакавіка. Тады самалёты пакідалі Беларусь. Невялікая колькасць самалётаў, якія засталіся на аэрадромах «Баранавічы» і «Ліда», служаць для трэнавання новых пілотаў ВКС РФ.

«У кастрычніку 2022 года чакалася пастаўка другой партыі знішчальнікаў Су-30СМ у Беларусь. Але сёння прыляцелі знішчальнікі не з заводу, а тыя, што стаяць на ўзбраенні ВКС РФ з рэгістрацыйнымі нумарамі RF-81772, RF-81760 і RF-81758», – паведамляе маніторынгавы праект.

Hавiны
Сакратар РНБА Украіны выказаўся пра пагрозу ўдару з боку Беларусі
2022.09.29 09:22
  • 26 верасня «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» апублікавала інфармацыю пра рыхтаванне Беларускай чыгункі да прыёму вайсковых эшалонаў з боку РФ. Паводле звестак Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны, у Беларусі плануюць размясціць 20 тысяч мабілізаваных з Расеі.
  • 28 верасня Міністэрства абароны Беларусі абвесціла раптоўную праверку баявой і мабілізацыйнай гатовасці вайсковай часткі № 06752, якая размяшчаецца ў Мачулішчах пад Менскам. Праверка будзе весціся цягам месяца. Падчас яе будуць прызваныя рэзервісты і знятая з захоўвання вайсковая тэхніка.
Hавiны
Жыхары Бабруйску паведамляюць пра атрыманне позваў з ваенкаматаў
2022.09.29 15:13

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў