У Наваполацку затрыманых рабочых будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве


Нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан», знаходзіцца ў 4 км ад горада Наваполацка. 11 верасня 2021 года. Наваполацк, Беларусь.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

У Наваполацку да суда затрымалі машыніста «Нафтану» Сяргея Плігаўку і слесара заводу «Палімір» Дзмітрыя Саюнова. Іх будуць судзіць за «Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», паведамляе «Вясна».

Пасля затрымання Сяргею стала дрэнна – яго даставілі ў кардыялагічнае аддзяленне больніцы.

28 верасня ў машыніста помпаў устаноўкі рыформінгу №5 ААТ «Нафтан» Сяргея Плігаўкі дома прайшоў ператрус, цяпер ён дастаўлены на допыт. Вядома, што Сяргей – член стачкі «Нафтану».

Абноўлена
У Наваполацку працягваюцца затрыманні працоўных
2021.09.28 12:09

Тым часам прадстаўнікі заводу «Нафтан» пракаментавалі учорашняе здарэнне на прадпрыемстве:

«Ніякай пагрозы жыццю і здароўю жыхароў Наваполацка ў сувязі з тым, што адбылося няма. У цяперашні час высвятляюцца прычыны няштатнай сітуацыі, аб’ём і тэрміны неабходных аднаўленчых работ. Усе астатнія тэхналагічныя ўстаноўкі прадпрыемствы працягваюць працу ў штатным рэжыме. Дамоўныя абавязальніцтвы і вытворчыя планы не карэктаваліся».

Нагадаем, 28 верасня пры запуску ўстаноўкі запаволенага каксавання адбыўся выхад дызельнага паліва і яго ўзгаранне.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў