Суседка забітага Зельцара распавяла, што адбывалася ў дзень штурму кватэры


Вокладка Аб’ектыву. Скрыншот з відэа t.me/zheltyeslivy

Жанчына, знаёмая з сям’ёй забітага ўчора супрацоўнікам КДБ Андрэя Зельцара ананімна распавяла «Белсату» пра тое, што адбылося ў дзень штурму кватэры сілавікамі:

«Раніцаю суседзі бачылі як Маша (жонка Андрэя Зельцара – прым. «Белсату») павяла сына ў школу, а як вярнулася, то пачалося. Бачылі траіх чалавек каля падʼезда – звярнулі ўвагу, бо каля гэтага падʼезда звычайна ніхто не збіраецца. Але вокны Марыі і Андрэя не выходзяць у бок падʼезда, яны не маглі бачыць. Каля гадзіны дня суседзі пісалі, што чутныя крыкі і шум. Потым яны пачулі крыкі і стрэлы.

Абноўлена
У Менску падчас рэйду КДБ па кватэрах адбылася страляніна. Двое забітых
2021.09.28 21:22

Я не паверыла пра стрэлы думала ад страху здалося. Кагосьці выносілі, унізе стаяла хуткая. Праз паўгадзіны літаральна бус з людзьмі зʼехаў і прыехалі іншыя. Чулі як па падʼездзе хадзілі, а ў акно бачылі што ў падʼезд нікога не пускаюць. Пасля таго што здарылася, кажуць, іх кот збег кудысьці.

Да Машы з Андрэем далей парога не заходзіла. Звычайная сямʼя, сын-школьнік і кот. Андрэй айцішнік – ціхі прыемны і спакойны. Маша гаваркая. Курсы тэсцероўшыкаў скончыла і ангельскую вучыла. Яна троху старэйшая за яго была. Яны былі незадаволеныя сітуацыяй у краіне, але казалі, што на акцыі не хадзілі з-за малога. Баяліся што іх затрымаюць, а што ж з ім будзе. Але Маша распавядала што яны ваду падвозілі, валанцёрылі».

  • 28 верасня супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі праводзілі адмысловыя мерапрыемствы па адпрацоўцы адрасоў, «у якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці». Андрэй Зельцар, супрацоўнік «EPAM Systems» быў забіты. Таксама на месцы трагедыі загінуў супрацоўнік КДБ, імаверна гаворка ідзе пра Дзмітрыя Федасюка. Здарэнне адбылося па адрасе Якубоўскага, 29 у Менску.
Hавiны
Следчы камітэт: Жонка Зельцара затрыманая як саўдзельніца забойства
2021.09.29 00:41
Hавiны
BYPOL назваў імя супрацоўніка КДБ, забітага ўчора ў Менску
2021.09.29 12:57

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў