Швед: Ідзе радыкалізацыя дзеянняў з боку тых, хто пасягае на суверэнітэт нашай дзяржавы


Andrej Szwed, Швед, zdj.: prokuratura.gov.by
Андрэй Швед.
Фота: prokuratura.gov.by

Генеральны пракурор Андрэй Швед выказаўся пра страляніну на вул. Якубоўскага ў Менску:

«Гэта беспрэцэдэнтны выпадак. Мы даўно казалі, што адбываецца радыкалізацыя дзеянняў з боку асобаў, якія замахваюцца на суверэнітэт нашай дзяржавы, на яе бяспеку.

Учора падчас працэсуальных дзеянняў, якія былі санкцыянаваныя адным з маіх намеснікаў, гаворка пра дазвол на правядзенне дзясятка працэсуальных дзеянняў, звязаных з праверкай асобаў на датычнасць да тэрарызму і экстрэмізму. Учора падчас правядзення канкрэтна вобшуку ў адным з жылых памяшканняў асоба, загадзя падрыхтаваная, якая падазраецца ў дачыненні да тэрарызму, мэтанакіравана ажыццявіла стрэл у супрацоўніка праваахоўных органаў і смяротна яго параніла. Агнём у адказ асабліва небяспечны злачынца быў зніштожаны.

Мы правялі праверку гэтых абставінаў і прыйшлі да высновы, што праваахоўнікі дзейнічалі строга ў рамках закону, адэкватна абстаноўцы.

Гэты выпадак яшчэ раз гаворыць пра тое, што прынцып няўхільнасці пакарання – гэта той краевугольны камень, на якім павінна будавацца праца ўсіх праваахоўных органаў. Ніводны злачынца не пазбегне адказнасці».

28 верасня супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі праводзілі адмысловыя мерапрыемствы па адпрацоўцы адрасоў, «у якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці». Андрэй Зельцар, супрацоўнік «EPAM Systems» быў забіты. Таксама на месцы трагедыі загінуў супрацоўнік КДБ, імаверна гаворка ідзе пра Дзмітрыя Федасюка. Здарэнне адбылося па адрасе Якубоўскага, 29 у Менску.

Hавiны
Суседка забітага Зельцара распавяла, што адбывалася ў дзень штурму кватэры
2021.09.29 14:43

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў