Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 4-х вязняў

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 4-х затрыманых і арыштаваных паводле палітычных матываў. Цяпер у Беларусі прызналі палітычнымі вязнямі 706 асобаў, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі Аляксея Бычкоўскага, Дзмітрыя Падрэза, Яўгена Харашкевіча і Валерыя Богдана. Такім чынам цяпер у Беларусі 706 палітычных вязняў.

Праваабаронцы заклікаюць улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

За год колькасць палітвязняў у Беларусі вырасла амаль у 10 разоў

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны