Не падобна да спланаванай аперацыі. Былы міліцыянт – пра відэа перастрэлкі ў кватэры айцішніка


Былы супрацоўнік міліцыі, які мае больш як 20 гадоў працоўнага досведу ў праваахоўнай сістэме і 15 гадоў у аператыўных падраздзяленнях, кажа «Белсату»: здарэнне 28 верасня не выглядае як аперацыя супраць падазраванага ў асабліва небяспечных злачынствах.

Падчас рэйду па кватэрах 28 верасня ў Менску адбылася страляніна. Паводле Камітэту дзяржаўнай бяспекі, падчас «спецыяльных мерапрыемстваў для адпрацоўкі адрасоў, на якіх маглі быць асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці» мужчына страляў са стрэльбы па праваахоўніках – супрацоўнік КДБ быў смяротна паранены, а мужчыну забілі агнём у адказ. Відэанарэзка здарэння, якую публікавалі дзяржаўныя медыі, выклікала шмат пытанняў.

Адно з іх – да прафесіяналізму сілавікоў. Былы аператыўнік, які сярод іншага браў удзел у затрыманні патэнцыйна ўзброеных людзей, кажа «Белсату»: адчуванне, што ўсё здарылася спантанна, а не было спланаванай аперацыяй. Любая аперацыя, якая пацягнула ахвяры, адзначае ён, аўтаматычна лічыцца правальнай.

Hавiны
Суседка забітага Зельцара распавяла, што адбывалася ў дзень штурму кватэры
2021.09.29 14:43

Але калі б ішлі да асобы, якую падазраюць у асабліва небяспечных злачынствах, звязаных з тэрарызмам, усё б разгортвалася паводле іншага сцэнару:

«Была б спецыяльная штурмавая група. Штурм праходзіў бы і з вокнаў, і з дзвярэй. Амуніцыя была б, – разважае былы аператыўнік. – Выкарыстоўваліся б адмысловыя куленепрабіўныя шчыткі, бронекамізэлькі, амуніцыя, накаленнікі…

Нават з тактыкі дзеянняў і зладжанасці дзеянняў супрацоўнікаў відаць, што яны забягаюць як людзі, якія не ведаюць, што адбудзецца: каму трэба бегчы ў кухню, каму налева ў пакой. Яны там адзін у аднаго пад нагамі поўзаюць, хтосьці на лінію агню выскоквае. Такіх нестыковак надта шмат».

Hавiны
Беларусы пачалі страляць адно ў аднаго ў «Год народнага адзінства». Эксперты пра трагедыю на Якубоўскага
2021.09.29 14:46

Ён дадае, што сілавікі маюць правілы паводзінаў у розных сітуацыях, правілы карыстання зброяй. У баявых адзінках кшталту групы «А» або адзінак АМАПу, якія бяруць удзел у затрыманнях узброеных злачынцаў, дзеянні адпрацаваныя да аўтаматызму, да ўзроўню рэфлексаў. На відэа ж байцы «забеглі, як невядома хто, не ведалі, што рабіць, па баках глядзелі, не ведалі планіроўкі».

Ці магло быць так, што ішлі не да «патэнцыйнага тэрарыста»? Аператыўнік адказвае: КДБ не стаў бы «хадзіць па алкаголіках ды іншых». Тэрарызм жа падыходзіць пад іх юрысдыкцыю. Ён схіляецца да таго, што сілавікі мелі нейкую абстрактную і непацверджаную інфармацыю пра падазраванага, якая вымагала дадатковай «адпрацоўкі»: магчыма, прыйшлі канфіскаваць тэхніку, але не чакалі, што чалавек будзе бараніцца са зброяй.

Аналітыка
Ад Аўтуховіча да Зельцара: каго рэжым Лукашэнкі лічыць «тэрарыстамі»
2021.09.29 19:09

Вядома, што гаспадар кватэры стаяў на ўліку як паляўнічы: было загадзя ясна, што ў кватэры можа быць паляўнічая зброя. Ёсць базы грамадзянаў з доступам да зброі (як паляўнічай, так і газавай), але магчыма, што міліцыя і КДБ проста не захацелі дзяліцца інфармацыяй. Можа быць, сілавікі хацелі зрабіць усё «таемна і хутка», або думалі, што калі яны ідуць да айцішніка, дык «што ён можа зрабіць».

Ці не выглядае відэа пастановачным? Аператыўнік не бярэцца даваць такой ацэнкі: кажа, гэта вымагае дэталёвага разгляду. Але ён мяркуе, што гаворка хутчэй пра негатовасць сілавікоў, іхную самаўпэўненасць і беспакаранасць, непадрыхтаванасць да такога павароту.

Інтэрв’ю
«Ён павінен быў разумець, што гэта адназначная параза». Псіхолаг пра паводзіны Андрэя Зельцара
2021.09.29 20:05

АА belsat.eu

Стужка навінаў