Генпракуратура пра забойства на Якубоўскага: Супрацоўнікі КДБ дзейнічалі па законе


Генеральная пракуратура.
Фота: prokuratura.gov.by

Генеральная пракуратура правяла праверку па факце выкарыстання агнястрэльнай зброі супрацоўнікамі КДБ, што прывяло да смерць Андрэя Зельцара, паведамляе ведамства.

Пракурорская праверка ўстанавіла, што супрацоўнікі КДБ дзейнічалі ў межах прадстаўленых правоў і ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Пастанова аб правядзенні ператрусу было санкцыянаванага намеснікам Генеральнага пракурора, супрацоўнікі КДБ прыбылі на ператрус з панятымі.

«Супрацоўнікі КДБ, дзейнічаючы на падставе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», зыходзячы з сітуацыі і абстаноўкі ў адказ на ўзброены напад выкарысталі агнястрэльную зброю, чым прычынілі злачынцу пашкоджанні, ад якіх ён памёр», – піша Генпракуратура.

У ведамстве адзначаюць, што супрацоўнікі прадставіліся жыхарам кватэры і запатрабавалі адчыніць дзверы, аднак гаспадар жылля праігнараваў гэтыя патрабаванні.

Пасля таго як супрацоўнікі КДБ узламалі дзверы кватэры Зэльцэра на вул. Якубоўскага і ўвайшлі ў кватэру, пачуліся стрэлы, быў смяротна паранены супрацоўнік КДБ і забіты гаспадар кватэры.

Hавiны
Следчы камітэт: Жонка Зельцара затрыманая як саўдзельніца забойства
2021.09.29 00:41

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў