Эксперты прадказваюць Нобэлеўскую прэмію міру Ціханоўскай, Тунберг або «Рэпарцёрам без межаў»


Сёлета Нобэлеўскую прэмію міру могуць атрымаць Святлана Ціханоўская, кліматычная актывістка Грэта Тунберг або «Рэпарцёры без межаў», лічаць нарвежскія эксперты, піша Reuters.

Нарвежскія эксперты, якія раней дакладна прадказвалі прысуджэнне Нобэлеўскай прэміі, лічаць, што сёлета Святлана Ціханоўская з’яўляецца адной галоўным прэтэндэнтак на прэмію міру.

«(У Беларусі) адзін з самых прыгнятальных рэжымаў у свеце і ў значнай ступені негвалтоўная апазіцыя. Гэта быў бы прыз, які прагучыць ва ўсім свеце, а таксама будзе разглядацца як агульная рэакцыя на тое, што мы цяпер разглядаем як нейкі аўтакратычны адкат у многіх краінах».

Нарвежскія парламентарыі, апытаныя Reuters, называюць найбольш верагоднымі пераможцамі прэміі міру Грэту Тунберг і Святлану Ціханоўскую, а таксама зняволенага ў Расеі Аляксея Навальнага.

Пераможцу сёлета абяруць сярод 329 намінантаў.

Гарачы каментар
Алексіевіч перарасла нацыянальную свядомасць
2015.12.09 23:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў