Чыноўнікі з Міністэрства інфармацыі патлумачылі, чаму заблакавалі сайт «Комсомольской правды в Беларуси»


Міністэрства інфармацыі пракаментавала прычыны блакавання сайта «Комсомольской правды в Беларуси». Паводле чыноўнікаў, выданне парушыла заканадаўства. Cайт перастаў адчыняцца 29 верасня з раніцы.

Улады Беларусі 29 верасня заблакавалі сайт «Комсомольской правды в Беларуси». Чыноўнікі Міністэрства інфармацыі патлумачылі прычыны такой захады.

«На інтэрнэт-рэсурсе kp.by змешчаная публікацыя, у якой утрымліваюцца звесткі, якія садзейнічаюць фармаванню крыніцаў пагроз нацыянальнай бяспецы, якія заключаюцца ў штучным нагнятанні напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, паміж грамадствам і дзяржавай», – паведамляе Мінінфарм.

Чыноўнікі таксама адзначаюць, што рашэнне пра блакаванне было прынятае Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры Савеце Бяспекі.

«Камсамолка» адрэагавала на падзеі 28 верасня ў сувязі з забойствам працаўніка КДБ і праграміста Зельцара і апублікавала каментар аднакласніцы забітага Андрэя Зельцара.

Пры гэтым выданне паведамляе, што рэдакцыя не атрымала папярэджання. Акрамя таго, журналісты працуюць у межах «збалансаванай інфармацыйнай палітыкі і не ставяць сваёй працай мэты ствараць напружанне ў грамадстве».

Абноўлена
Сайт «Камсамольскай праўды ў Беларусі» заблакаваны
2021.09.29 10:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў