Беларусы пачалі страляць адно ў аднаго ў «Год народнага адзінства». Эксперты пра трагедыю на Якубоўскага


28 верасня супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі праводзілі адмысловыя мерапрыемствы па адпрацоўцы адрасоў, «у якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці». Андрэй Зельцар, супрацоўнік «EPAM Systems» быў забіты. Таксама на месцы трагедыі загінуў супрацоўнік КДБ, імаверна гаворка ідзе пра Дзмітрыя Федасюка. Здарэнне адбылося па адрасе Якубоўскага, 29 у Менску.

Эксперты і публічныя асобы дзеляцца сваімі ацэнкамі трагедыі.

Андрэй Зельцар з паляўнічай зброяй. Скрыншот з відэа t.me/zheltyeslivy

Аналітык Ігар Тышкевіч: «Па сутнасці, тое што адбываецца – распальванне варожасці ў абодва бакі. Як механізм барацьбы за палітычную ўладу такі падыход «распальванне варожасці» выкарыстоўваецца даўно і паспяхова. Але ён можа быць эфектыўным калі стартавыя пазіцыі бакоў прынамсі параўнальныя. Калі такі працэс пачынаецца на фоне дэпрэсіі аднаго з бакоў і сілавой мабілізацыі іншага, будзем мець некалькі падобных трагедый (дай Бог, каб тут я памыляўся) і канчатковы »знос даху« толькі ў аднаго боку – другі й так дэмаралізаваны. Што адсоўвае любыя варыянты мірнага выхаду з крызісу (усё адно як – нават адстаўкай ці смерцю адной асобы ці асобаў). Таму што мова варожасці да «групаў» а не асобаў.

І вось гэта рэальна кепска. Бо адкідае пытанні фармавання нармальнай сістэмы ўзаемадзеяння грамадзянаў на другі-трэці план.

Абноўлена
У Менску падчас рэйду КДБ па кватэрах адбылася страляніна. Двое забітых
2021.09.28 21:22

Журналіст Пётр Кузняцоў: «Ці можа таварыства нармальна існаваць ва ўмовах не толькі татальнага тэрору, але і ўсеагульнай псіхалагічнай зношанасці? Ці могуць спецслужбы кантраляваць і прагназаваць дзеянні 9 мільёнаў чалавек? Гэта рытарычныя пытанні. Пакуль што ўчорашні выпадак паказаў, што яны апынуліся не ў стане спрагназаваць дзеянні адной – якога падазравалі ў тэрарызме і пра якога павінны былі ведаць, што ў яго ў кватэры зброю.

Вельмі хочацца паспачуваць і загінулі, і іх семʼям. Тое, што адбылося – трагедыя: беларусы пачалі страляць адзін у аднаго ў «Год народнага адзінства»».

Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў: «Аляксандр Лукашэнка шукае падставу, каб не праводзіць незразумелы і небяспечны для яго «транзіт улады». Калі інцыдэнты са стральбой паўторацца яшчэ некалькі разоў, то можна будзе ставіць пытанне аб увядзенні ваеннага альбо надзвычайнага становішча. У такой грамадска-палітычнай атмасферы, у якой жыве Беларусь апошні год, дзіўна, што нечага падобнага ня здарылася раней».

Hавiны
Следчы камітэт: Жонка Зельцара затрыманая як саўдзельніца забойства
2021.09.29 00:41

Былы старшыня ПВТ Валер Цапкала: «Лукашэнка скраў выбары, скраў закон і прадставіў права на адвольнае забойства беларусаў наймітам у пагонах у разліку, што яго бандыты змогуць беспакарана зневажаць, катаваць, гвалціць і забіваць мірных грамадзян.

Андрэй даў адпор пярэваратнем у пагонах і нагадаў беларусам пра гонар і годнасць, пра доўг і абавязкі абараняць сябе, свой дом і сваю сямʼю. Андрэй паказаў, як трэба адказваць тым, хто сёння лічыць, што, калі ў іх зброя, значыць яны маюць рацыю».

Прэс-служба Лукашэнкі перадае, што ён сачыў за інфармацыяй аб двайным забойстве ў Менску на вуліцы Якубоўскага і даручыў разабрацца літаральна пасекундна. Таксама ён загадаў дапамагчы сям’і загінулага супрацоўніка КДБ.

Hавiны
Генпракуратура пра забойства на Якубоўскага: Супрацоўнікі КДБ дзейнічалі па законе
2021.09.29 10:57

АА belsat.eu

Стужка навінаў