У Менску пачалі судзіць прэс-сакратара «А1» Мікалая Брэдзелева


Прэс-сакратара «А1» Мікалая Брэдзелева спачатку асудзілі на 15 содняў адміністрацыйнага арышту, а пасля прад’явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 424 КК («Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі») і арт. 361-2 КК («Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»).

Палітзняволены Мікалай Брэдзелеў.
Фота: viasna96/Telegram

Судзяць Мікалая па змененым артыкуле за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання». У рэдакцыі ад 26 траўня гэтая фармулёўка адсутнічае, а цяпер гучыць як «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці або дзейнасці, накіраванай на рэабілітацыю нацызму», паведамляюць праваабаронцы.

Пасля затрымання сілавікі з ГУБАЗіКу сцвярджалі, што Мікалай зліваў закрытую інфармацыю незалежным тэлеграм-каналам. У «пакаяльным відэа» з Мікалаем сцвярджалася, што ён перадаваў інфармацыю Антону Матольку. Аднак у сваю чаргу кампанія «А1» зняпраўджвала гэта і казала, што Брэдзелеў не меў доступу да закрытай інфармацыі.

За кратамі 35-гадовага Мікалая ўтрымліваюць восем з паловай месяцаў – яго затрымалі 10 снежня 2021 года. Падчас затрымання яго збівалі і апублікавалі асабістыя фота з ягонага тэлефону.

Мікалай Брэдзелеў прызнаны палітычным зняволеным.

Hавiны
Аўстрыйскі ўладальнік «A1» не плануе сыходзіць з Беларусі
2022.04.23 16:06

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў