Палітвязень з Віцебску Андрэй Цімафеенка выйшаў на свабоду


Палітвязень Андрэй Цімафеенка цалкам адбыў 2-гадовы тэрмін зняволення і выйшаў на волю, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Андрэй Цімафеенка быў асуджаны на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за нібыта гвалт у дачыненні службовай асобы (арт. 366 КК) падчас пратэставага «Маршу адзінства» ў Віцебску, які адбыўся 6 верасня 2020 года. Цімафеенку затрымалі праз тры тыдні. Абвінаваўчы вырак вынесла ў снежні ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску суддзя Сняжана Кіндзеева.

Пракуратура палічыла, што сваімі дзеяннямі Цімафеенка нанёс «істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам у выглядзе падрыву аўтарытэту і гонару праваахоўных органаў…»

Двухгадовы тэрмін Андрэй Цімафеенка адбываў у папраўчай калоніі № 22 («Воўчыя норы»). Ён цалкам адбыў прысуджаны тэрмін і 21 жніўня выйшаў на свабоду.

Крыху раней, 18 жніўня, быў вызвалены яшчэ адзін палітвязень з Віцебску Вячаслаў Ламаносаў, якія адседзеў 2 гады за тое, што нібыта збіў аператара БТ, перадае dissidentby. Ён таксама адбываў тэрмін у «Воўчых норах».

Паводле стану на 29 жніўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1306 чалавек.

Hавiны
Дзмітрыю Завадскаму сёння споўнілася б 50 гадоў. У 2000-м журналіст знік без вестак
2022.08.28 19:07

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў