Брытанская выведка паведаміла пра адхіленне Сяргея Шайгу ад кіраўніцтва расейскай арміяй


Праз праблемы расейскага войска ў вайне супраць Украіны міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу адхілілі ад расейскага кіраўніцтва, а аб падзеях на франтах Пуціна інфармуюць аператыўныя камандзіры, паведамляе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў чарговай справаздачы.

«Расіейскія афіцэры і салдаты, якія маюць ваенны досвед, верагодна, рэгулярна высмейваюць Сяргея Шайгу за ягонае неэфектыўнае кіраўніцтва, бо прагрэс Расеі ў вайне спыніўся», – адзначае ў справаздачы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі.

У паведамленні брытанскай выведкі гаворыцца, што Шайгу доўгі час спрабаваў пазбавіцца рэпутацыі чалавека, які не мае сур’ёзнага ваеннага досведу, бо большую частку сваёй карʼеры правёў у будаўнічым сектары і ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

Сяргей Шайгу – міністр абароны РФ з 2012 года. Ён таксама сябра Савету бяспекі РФ і Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэту, прэзідэнт Расейскага геаграфічнага таварыства, чалец найвышэйшага савету партыі «Адзіная Расея».

Раней брытанская выведка паведамляла, што ўдары расейскага войска па Данбасе скіраваныя на тое, каб адцягнуць падраздзяленні ЗСУ, бо Расея баіцца буйнога контрнаступу Украіны.

Hавiны
Выведка Украіны: цяпер у Беларусі знаходзіцца каля тысячы расейскіх вайскоўцаў
2022.08.27 21:05

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў