Вынікі пошуку для:

З YouTube-каналу блогеркі Вольгі Такарчук зніклі пратэставыя відэа

Вольга Такарчук. Скрыншот з каналу Оля Токарчук / Youtube

З YouTube-каналу блогеркі Волі Такарчук зніклі з публічнага доступу відэа, якія яна выкладвала падчас пратэстаў.

Літаральна тыдзень таму яны ўсе былі, цяпер на канале засталіся відэа, размешчаныя год таму, пра дзяцей і сям’ю. Канал ніхто не рэдагаваў з моманту яе затрымання. Змены заўважылі чытачы belsat.eu.

На маці дваіх няпоўнагадовых дзяцей, блогерку Вольгу Такарчук завялі справу паводле трох крымінальных артыкулаў: 391-ы («Абраза суддзі або народнага засядальніка»), 188-ы («Паклёп») і 342-ы («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Блогерку чарговы раз затрымалі 19 траўня і адвезлі ў Першамайскі РУУС, а 23 траўня яе ўзялі пад варту на загад пракурора Першамайскага раёну Менску. З ізалятару на Акрэсціна яе перавялі ў турму № 8 у Жодзіне. Яна прызнаная палітычнай зняволенай.

У блогеркі Вольгі Такарчук – двое няпоўнагадовых дзяцей, 3 і 7 гадоў.

Вольга Такарчук вядзе палітычны блог на YouTube, які мае каля 37 тысяч падпісчыкаў.

МГМ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны