Варшава, Гданьск, Кіеў, Львоў, Масква. У свеце праходзяць акцыі салідарнасці з Беларуссю


29 жніўня беларускія дыяспары праводзяць у розных гарадах акцыі салідарнасці з пратэстоўцамі ў Беларусі.

Беларуская дыяспара Масквы выйшла на шпацыр, каб падтрымаць Беларускую асацыяцыю журналістаў і ўсе беларускія грамадзянскія супольнасці, якія зараз пад пагрозай ліквідацыі.

Акцыя 29 жніўня 2021 года ў Маскве.
Фота: чытачы Белсат

Ва Украіне згадалі, што неўзабаве свой дзень народзінаў будзе святкаваць Аляксандр Лукашэнка.

В Кіеве каля беларускай амбасады прайшла акцыі «Пажадай «найлепшага» Лукашэнку».

Акцыя 29 жніўня 2021 года ў Кіеве.
Фота: чытачы Белсат

Падобную акцыю зладзілі і ў Львове.

Акцыя 29 жніўня 2021 года ў Львове.
Фота: чытачы Белсат

Штонядзельная акцыя прайшла і ў сталіцы Польшчы Варшаве.

Акцыя 29 жніўня 2021 года ў Варшаве.
Фота: чытачы Белсат

А беларусы з Гданьску правялі сваю штотыднёвую Акцыю салідарнасці ў цэнтры старога гораду. Сёння да іх далучыўся Уладзімір Астапенка, чалец Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, былы амбасадар Беларусі ў Аргенціне.

Акцыя 29 жніўня 2021 года ў Гданьску.
Фота: чытачы Белсат

МГ belsat.eu

Стужка навінаў