Ва Украіне затрымалі вялікую колькасць кантрабандных цыгарэт з Беларусі


Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі ва Украіне.
Фота: ДПС Украіны

На ўкраінска-беларускай мяжы ў тайніку цяжкавіка памежнікі Украіны выявілі вялікую колькасць кантрабандных цыгарэт. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

Інфармацыю аб перавозцы кантрабанды праз мяжу памежнікі атрымалі заўчасна. Таму, калі ў пункт пропуску «Выступовічы» на ўезд ва Украіну прыбыў грузавік «Renault» беларускай рэгістрацыі, яны неадкладна пачалі паглыблены агляд аўтамабіля.

У прычэпе аўтамабіля сярод грузу дошак выявілі схаваныя тытунёвыя вырабы беларускай вытворчасці. У схованцы праваахоўнікі знайшлі не менш як 192 скрыні кантрабанднага тытуню.

Hавiны
У Польшчы затрымалі чарговую партыю кантрабандных цыгарэтаў з Беларусі – амаль на $ 2 млн
2021.08.23 14:48

МГ belsat.eu

Стужка навінаў