Узлом базы тэлефонаў і правал хакейнай зборнай. Галоўныя падзеі 29 жніўня


Акцыя 29 жніўня 2021 года ў Львове.
Фота: чытачы Белсат

Беларусы працягваюць пратэставаць супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту з боку сілавікоў. Падводзім вынікі нядзелі 29 жніўня.

Артыкулы
Кіраўнік і прэс-сакратар «Маладога фронту» выйшлі на волю
2021.08.29 22:54

Пакуль сілавікі працягваюць затрымліваць і рэпрэсаваць адных, а вызваляць іншых, кібер-партызаны паведамілі пра новыя вынікі спецаперацыі «Спёка». На гэты раз яны заявілі, што ўзламалі базы ўсіх мабільных аператараў Беларусі ды атрымалі доступ да звестак пра нумары ўсіх сілавікоў, чыноўнікаў і гэтак далей, у тым ліку Віктара Лукашэнкі і Віктара Шэймана.

Hавiны
«Кіберпартызаны» заявілі, што даведаліся мабільныя Віктара Лукашэнкі, Шэймана і не толькі
2021.08.29 23:19

Беларусы працягваюць выходзіць і на акцыі пратэсту, як у Беларусі, гэтак і за мяжой. Сёння былі пратэсты ў гарадах Польшчы, Расеі ды Украіны.

Hавiны
Варшава, Гданьск, Кіеў, Львоў, Масква. У свеце праходзяць акцыі салідарнасці з Беларуссю
2021.08.29 18:22

А ў Вільні на рэзідэнцыі беларускага амбасадара невядомыя запатрабавалі вызвалення палітвязняў і смерці тыранаў.

Hавiны
«Тыранам – смерць». На браме рэзідэнцыі амбасадара Беларусі ў Вільні з’явілася пасланне
2021.08.29 21:09

Ва ўладаў жа пакуль станоўчых навінаў няма. Хакеісты правальна прайгралі адбор на Алімпійскія гульні.

Hавiны
Поўны правал. Хакейная зборная Беларусі не змагла адабрацца на Алімпійскія гульні
2021.08.29 22:21

Ва Украіне затрымалі вялікую партыю кантрабандных цыгарэт.

Hавiны
Ва Украіне затрымалі вялікую колькасць кантрабандных цыгарэт з Беларусі
2021.08.29 18:50

Каб кошты не раслі, даводзіцца абмяжоўваць іх рост на будаўнічыя матэрыялы.

Hавiны
У Беларусі вырашылі абмежаваць кошты на будматэрыялы
2021.08.29 19:34

А пры гэтым даруюцца крэдыты на мільёны долараў рыбным гаспадаркам. Грошы з бюджэту працягваюць вылятаць у трубу.

Hавiны
Пяці беларускім рыбгасам даруюць даўгоў на $ 4 млн
2021.08.29 17:24

МГ belsat.eu

Стужка навінаў