Талібы забілі фолк-выканаўцу, бо «музыка забароненая ў ісламе»


Фаўад Андарабі. Скрын з відэа
Masoud Andarabi / Twitter

Талібы забілі афганскага фальклорнага выканаўцу праз некалькі дзён пасля таго, як заявілі, што забароняць прайграванне музыкі ў грамадскіх месцах, піша «Al Arabiya English».

«Жорсткасць талібаў працягваецца ў Андарабе. Сёння яны жорстка забілі фальклорнага спевака Фаўада Андарабі, які проста прыносіў радасць гэтай даліне і яе людзям. Як ён спяваў тут «наша цудоўная даліна… зямля нашых продкаў..». не скарыцца жорсткасці талібаў», – паведаміў у Twitter былы міністр унутраных спраў Афганістана Масуд Андарабі.

Музыка быў быў забіты недалёка ад даліны Панджшыр, у якой знаходзяцца сілы супраціву, якія адхіляюць кіраванне талібаў.

Экстрэмісцкая група забараніла публічна граць музыку.

«Музыка забаронена ў ісламе, але мы спадзяемся, што зможам пераканаць людзей не рабіць такіх рэчаў, а не аказваць на іх ціск», – сказаў прэс-сакратар Талібану Забігула Маджагід у каментары «The New York Times».

Афганскія музыкі між тым імкнуцца пакінуць тэрыторыю краіны. Сярод іх – поп-спявачка Арыяна Саід, якой удалося ўцячы ў Стамбул.

Абноўлена
Узброеныя байцы без апазнавальных знакаў затрымалі музыкаў фэнтэзі-фолк-гурта «Irdorath»
2021.08.03 13:32
Гісторыі
Музыкі з гурта «Irdorath», якія выступілі супраць гвалту сілавікоў, падазраваныя ў крымінальнай справе
2021.08.13 18:32

МГ belsat.eu

Стужка навінаў