Прэзідэнт Францыі заявіў аб планах стварыць у Кабуле зону бяспекі пад кантролем ААН


Эманюэль Макрон.
Фота: AFP

Эмануэль Макрон заявіў, што Парыж і Лондан прызавуць ААН працаваць над стварэннем «зоны бяспекі» ў сталіцы Афганістана Кабуле для абароны гуманітарных аперацый, перадае Journal du Dimanche.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутерреш плануе сустрэцца з пастаянных прадстаўнікоў пастаянных членаў Савету Бяспекі ААН (Расеі, ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Кітая) па сітуацыі ў Афганістане ў панядзелак, 30 жніўня.

Па словах Макрона, Францыя і Вялікая Брытанія прадставяць у ААН праект рэзалюцыі з мэтай «усталяваць у Кабуле кантраляваную ААН зону бяспекі, якая дазволіць працягвацца гуманітарным аперацыям».

У пачатку жніўня рух «Талібан» актывізаваў наступ на ўрадавыя сілы ў Афганістане. Талібы 15 жніўня ўвайшлі ў сталіцу і ўзялі пад кантроль прэзідэнцкі палац, а 16 жніўня заявілі, што вайна ў Афганістане скончана, а форма праўлення ў дзяржаве праясніцца на бліжэйшы час. Адзінай непадкантрольнай ім правінцыяй застаецца Панджшер на паўночны ўсход ад Кабула.

Hавiны
У адказ на выбухі ў Кабуле ЗША нанеслі ўдар па групоўцы «Ісламская дзяржава»
2021.08.28 14:43

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў