Плывец Ігар Бокій заваяваў чацвёрты залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях у Токіа


Беларускі плывец Ігар Бокі на Паралімпійскіх гульнях у Токіа.
Фота: MARKO DJURICA / Reuters / Forum

50 метраў вольным стылем спартовец адолеў за 23,21 секунды, паведамляе Белта.

Спартовец Ігар Бокій выступае ў класе для спартоўцаў са слабым зрокам (S13).

Раней на Паралімпіядзе ў Японіі Ігар Бокій перамагаў на дыстанцыі 100 м батэрфляем і на такой жа дыстанцыі ў плаванні на спіне, а таксама на 400 м вольным стылем.

У мінулыя гады Ігар Бокій заваяваў 5 залатых медалёў на Паралімпіядах ў Лондане-2012 і 6 вышэйшых узнагарод у Рыа-дэ-Жанейра-2016.

Студыя «Белсат»
Чэмпіянат па тэнісе на інвалідных вазках упершыню прайшоў у Беларусі
2019.07.29 20:32

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў