Кіраўнік і прэс-сакратар «Маладога фронту» выйшлі на волю


Дзяніс Урбановіч, лідар «Маладога фронту».
Фота: Радыё Свабода

Вызвалілі лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча і прэс-сакратара руху Віталя Трыгубава. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Вядома, што актывістаў правялі і пасадзілі на маршрутку да Менску.

Артыкулы
Актывіст Мацкойць выйшаў на волю. Дзе Урбановіч і Трыгубаў – невядома
2021.08.27 20:50

Пра затрыманне Урбановіча, Трыгубава, а таксама актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Сяргея Мацкойця стала вядома раніцай 27 жніўня. Як выявілася, іх затрымалі яшчэ 25 жніўня ў Ветцы, куды яны прыехалі з Гомля.

Мацкойць пасля двух дзён у веткаўскім і менскім ІЧУ выйшаў на волю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў