30 гадоў таму сам быў у падобнай сітуацыі. Пакупнік з ЗША распавёў, чаму набыў медаль Ціманоўскай


Медаль Ціманоўскай з Еўрапейскіх гульняў.
Фота: Ebay

Медаль беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай быў набыты пакупніком з ЗША «з вельмі самавітай гісторыяй здзелак» на «eBay». Пра гэта паведамілі ў Фондзе спартовай салідарнасці.

Пакупнік медалі распавёў на «pikabu», чаму гэта зрабіў:

«Я не беларус. Я не займаюся палітыкай. Не спартовец у сучаснасці або мінулым. Я не калекцыянер, для мяне гэта была акцыя падтрымкі. Людзей, якія былі вымушаныя пакінуць сваю хату, сваю Радзіму, пакінуўшы і страціўшы многае. Людзей, якіх пасадзілі ў турмы бязвінна, паводле надуманых абвінавачванняў», – распавёў пакупнік.

Паводле яго, 30 гадоў таму ён разам з сям’ёй апынуўся «ў чужой краіне і падобнай сітуацыі».

«І там і тады знайшліся людзі, якія працавалі нам у дапамогу. Задарма і не чакаючы нічога ўзамен. Прайшоў час, ролі памяняліся», – заявіў ён.

Пакупнік спадзяецца, што «ахвяраванне дасягне тых, хто ў ім сапраўды мае патрэбу».

Hавiны
Медаль Ціманоўскай з Еўрапейскіх гульняў прадалі за $ 21 тысячу
2021.08.27 12:04

Нагадаем, што срэбны медаль беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай з ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019-га прадалі на аўкцыёне «eBay» за $ 21 тысячу.

Крысціна Ціманоўская – беларуская лёгкаатлетка, якую знялі са спаборніцтваў у бегу на 200 метраў на Алімпійскіх гульнях у Токіа – 2020 за крытыку беларускіх спартовых чыноўнікаў. Яна таксама трапіла пад ціск з боку дзяржаўнай прапаганды, пасля чаго яе хацелі сілаю вывезці з Токіа ў Беларусь.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў