Затрымалі былую журналістку TUT.by Таццяну Матвееву


Перад зарыманнем міліцыянты праз тэлефон запрашалі яе «на размову».

Журналістка Таццяна Матвеева.
Фота: Татьяна Матвеева/Facebook

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў 29 ліпеня аб затрыманні журналісткі Таццяны Матвеевай. Яе схапілі на віцебскім вакзале, калі яна вярталася з камандзіравання. Паводле папярэдніх звестак, яе затрымалі за «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства» (арт. 24.23 КаАП РБ) праз аватарку ў сацыяльных сетках.

Матвееву перад затрыманнем «запрашалі на размову» ў міліцыю. Месяц таму яе ўжо выклікалі ў міліцыю на «прафілактычную гутарку» за працу на названы «экстрэмісцкім» партал TUT.by. Яе выклікалі і раней, як то перад рэферэндумам 27 лютага.

Таццяна Матвеева больш за 20 гадоў працуе ў медыях, з 2013 да 2021 год была рэдактаркай TUT.by па Віцебскай вобласці, пасля знішчэння парталу сілавікамі працавала ў іншых незалежных выданнях і вяла ў Facebook старонку «Новости Витебска Тут».

Абноўлена
Вайсковы эксперт Ягор Лебядок не выйшаў на волю пасля 15 содняў
2022.07.29 11:13

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў