З’явіліся першыя фота і відэа з суда ў «cправе аб дзяржперавароце»


У Менску пачалі судзіць абвінавачаных у «спробе дзяржаўнага перавароту». Першапачаткова абвесцілі, што суд пройдзе ў закрытым рэжыме, але дачка аднаго з фігурантаў справы, Рыгора Кастусёва, напісала, што паседжаньне зрабілі адкрытым. 

Менскі абласны суд пачаў разгляд «cправы аб дзяржперавароце». Менск, Беларусь. 29 ліпеня 2022 года.
Фота: БелТА

Менскі абласны суд 29 ліпеня пачаў разгляд справы аб «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Суд зрабілі закрытым, але дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА апублікавала кадры з залы перад пачаткам паседжання.

Менскі абласны суд пачаў разгляд «справы аб дзяржперавароце». На фота: Вольга Галубовіч. Менск, Беларусь. 29 ліпеня 2022 года.
Фота: БелТА

У змове абвінавачваюць публіцыста Аляксандра Фядуту, кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, юрыста Юрыя Зянковіча і працаўніцу ягонага офісу Вольгу Галубовіч, а таксама актывіста Дзяніса Краўчука. Першым тром асобам пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка.

Менскі абласны суд пачаў разгляд «справы аб дзяржперавароце». На фота: Рыгор Кастусёў. Менск, Беларусь. 29 ліпеня 2022 года.
Фота: БелТА

Абвінавачаных затрымалі ў красавіку 2021 года: Аляксандра Фядуту ўзялі пад варту ў Маскве разам з юрыстам Юрыем Зянковічам. Адначасова ў Шклове быў затрыманы лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Усе яны трапілі ў менскае СІЗА КДБ.

Менскі абласны суд пачаў разгляд «cправы аб дзяржперавароце». На фота: Дзяніс Краўчук. Менск, Беларусь. 29 ліпеня 2022 года.
Фота: БелТА

Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка выступіў з заявай, што амерыканскія спецслужбы рыхтавалі ў Беларусі збройны мяцеж, а таксама замах на яго і на ягоных дзяцей. Да гэтага нібыта датычныя Фядута, Кастусёў і грамадзянін ЗША і Беларусі Зянковіч.

Менскі абласны суд пачаў разгляд «справы аб дзяржперавароце». На фота: Юрый Зянковіч. Менск, Беларусь. 29 ліпеня 2022 года.
Фота: БелТА

Затрыманыя на ўказанне або ЦРУ, або ФБР нібыта планавалі 9 траўня здзейсніць вайсковы пераварот у Беларусі «паводле сцэнара каляровых рэвалюцыяў з прыцягненнем беларускіх і ўкраінскіх нацыяналістаў», а таксама фізічна ліквідаваць Аляксандра Лукашэнку, захапіць ягоных дзяцей і пасадзіць іх у склеп у Гомельскай вобласці. Паводле Лукашэнкі, на знішчэнне ягонай загараднай рэзідэнцыі разам з ім нібыта вылучалася $ 10 млн, а на снайпера – $ 1 млн.

Менскі абласны суд пачаў разгляд «справы аб дзяржперавароце». На фота: Аляксандр Фядута. Менск, Беларусь. 29 ліпеня 2022 года.
Фота: БелТА

За кратамі дактары дыягнаставалі ў Рыгора Кастусёва анкалагічную хваробу. Нягледзячы на дыягназ, меры стрымання яму не змянілі. Таксама палітык у зняволенні перахварэў на COVID. Ад вялікай колькасці лекаў у яго з’явіліся праблемы з ныркамі.

Артыкулы
Пачынаецца суд у «cправе аб дзяржперавароце». Што пра гэта вядома?
2022.07.29 10:02

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў