Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 29 ліпеня


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 29 ліпеня чытайце ў нашым аглядзе.

Прэс-канферэнцыя па пытанню адпраўкі першага судна з зернем з Украіны у Басфор. На здымку – Аляксандар Кубракоў, міністр інфраструктуры Украіны. Адэса, Украіна. 29 ліпеня 2022 года.
Фота: Сельхуда / Белсат

З моманту поўнамаштабнага ўварвання расейскага войска ва Украіну прайшло 156 дзён. Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, за гэты час страты акупантаў дасягнулі 40 500 чалавек забітымі.

Цягам апошніх содняў найбольш спакойная сітуацыя адзначалася на поўначы Украіны – на валынскім і палескім кірунках. Колькасны склад і характар дзеянняў падраздзяленняў праціўніка не мяняўся.

На сіверскім кірунку расейцы здзейснілі абстрэлы ваколіцаў населеных пунктаў Пяскі і Жураўкі Чарнігаўскай і Сумскай вобласцяў адпаведна.

На суседнім харкаўскім кірунку вораг абстраляў з артылерыі тэрыторыі каля населеных пунктаў Харкаў, УдыДзяменціеўкаСлацінаПратапопаўка, Новае, ЗолачаўПрудзянка, Руская Лазавая, Рускія Цішкі, Пятроўка, Безрукі, Баршчова, Стары Салтаў і Карабочкіна. Таксама расейскія верталёты Мі-8 нанеслі ўдары каля Старога Салтава.

На славянскім кірунку абстрэлы былі зафіксаваныя каля Курулькі, Дзіброўнага, Норцаўкі, Мазанаўкі, Лазавой, Шнуркоў, Гусараўкі, Грушувахі, Вернаполля і Масьпанава.

На краматорскім кірунку былі зафіксаваныя абстрэлы ваколіцаў населеных пунктаў Сіверск, Івана-Дар’еўка, Спірнае, Крывая Лука, Серабранка, Грыгораўка, Званаўка і Верхнякаменскае.

На суседнім бахмуцкім кірунку штурмавыя дзеянні акупантаў у бок лініі Вяршына – Семігоре былі адбітыя, расейцы адышлі назад. Цяпер праціўнік намагаецца праводзіць наступальныя дзеянні ў ваколіцах Новалуганскага і Салядару, баявыя дзеянні працягваюцца.

Таксама расейцы здзейснілі абстрэлы ваколіцаў населеных пунктаў Шумы, Бахмуцкае, Бараставое, Пакроўскае, Салядар, ЯкаўлеўкаБахмут, Вясёлая Даліна, Траўневае, Зайцава і Вяршыны.

УВАГА! ЗДЫМАК МАЕ ШАКУЮЧЫ ХАРАКТАР. Целы людзей, забітых падчас расейскага авіяўдару па Мікалаеву, Украіна. 29 ліпеня 2022 года.
Фота: Stringer / Reuters / Forum

На аўдзееўскімнавапаўлаўскім і запарожскім кірунках расейцы праводзілі абстрэлы ўкраінскіх пазіцыяў па ўсёй лініі сутыкнення.

Акрамя гэтага праціўнік спрабаваў правесці выведку боем у бок Вадзянога і Пяскоў, але панёс страты ды адступіў. Затым расейцы намагаліся наступаць у бок АўдзееўкіКраснагораўкі і Вялікай Навасёлкі, але таксама былі вымушаныя адысці на старыя пазіцыі.

На паўднёвабужскім кірунку расейцы здзейснілі абстрэлы ўкраінскіх тэрыторыяў каля Іванаўкі, Токарава, Кар’ернага, Асакораўкі, Благадатнага, Кобзарцаў, Чырвонай Даліны, Лепяціхі, Андрэеўкі, Шырокага, Прыбужскага, Пасад-Пакроўскага і іншых.

Тым часам баевікі самаабвешчанай «ДНР» заявілі 29 ліпеня аб абстрэле папраўчай калоніі ў Аленаўцы, што пад кантролем «ДНР». Расейскія медыі перадаюць іхную заяву аб 53 загінулых і 75 параненых. Агулам у калоніі, паводле «ДНР», утрымлівалі 193 чалавекі. «ДНР» і расейскія дзяржаўныя медыі вінавацяць у абстрэле Украіну – тая нібыта забівала сваіх салдатаў, каб «замесці сляды ваенных злачынстваў». Сцвярджаюць, што ўдар нібы нанеслі комплексам HIMARS.

У сваю чаргу Генеральны штаб Збройных сілаў Украіны вінаваціць Расею: акупанты, піша ЗСУ, «пераследавалі свае злачынныя мэты – абвінаваціць Украіну ў здзяйсненні ваенных злачынстваў, а таксама схаваць катаванні палонных і расстрэлы». Сілы ЗСУ не наносілі ўдараў па Аленаўцы, заяўляе Генштаб.

У гэты ж час намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштабу ЗСУ Аляксей Громаў паведаміў, што З пачатку ліпеня расейцы нанеслі амаль сотню ракетных і авіяцыйных удараў па Украіне. Паводле Громава, у выніку атак поўнасцю разбураныя 28 абʼектаў, у тым ліку 4 школы і 9 жылых дамоў, а таксама часткова разбураныя 137 абʼектаў, з іх 7 абʼектаў транспартнай інфраструктуры, 11 установаў адукацыі і 29 жылых дамоў.

Полк імя Кастуся Каліноўскага, што ваюе ў складзе Збройных сілаў Украіны, паведаміў 29 ліпеня аб смерці яшчэ аднаго з байцоў батальёну «Волат». Баец загінуў «падчас аперацыі па вызваленні ўкраінскага сяла ад расейскіх захопнікаў». Імя і іншыя абставіны смерці не раскрываюць на просьбу сваякоў. Але запэўніваюць: полк на сувязі з сям’ёй і блізкімі загінулага.

Фота
Гатовыя на 200 %. Украіна абяцае адправіць першыя судны з зернем ужо на гэтым тыдні
2022.07.29 16:17

BK belsat.eu

Стужка навінаў