У Беларусі хочуць адкрыць прамыя авіязносіны з Іранам


З гэтай нагоды 29 ліпеня міністр транспарту Беларусі Аляксей Аўраменка сустрэўся з міністрам прамысловасці, шахт і гандлю Ірану Рэзай Фатэмі Амінам, паведамляе прэс-служба Мінтрансу.

Аэрапорт Тэгерану.
Фота: istockphoto.com

Бакі абмеркавалі адкрыццё прамых авіязносін паміж краінамі па маршруце Тэгеран-Менск-Тэгеран, у тым ліку з магчымай арганізацыяй стыкоўных схем. Міністры таксама абмеркавалі пытанне аб адмене кантролю на ўезд замежнага транспарту на ўсе віды аўтамабільных перавозак.

«Рэалізацыя гэтага рашэння паўплывае на спрашчэнне ажыццяўлення аўтаперавозак грузаў, што дасць магчымасць лагістычным кампаніям больш шырока выкарыстоўваць патэнцыял аўтамабільнага транспарту пры пабудове новых лагістычных схем у зносінах Беларусь-Іран», – адзначыў Аўраменка.

Кіраўнік Мінтрансу таксама дадаў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці перавозак з выкарыстаннем інфраструктуры міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач-Поўдзень».

Hавiны
Беларусь адклікала амбасадара з Вялікай Брытаніі
2022.07.29 14:01

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў