Тры з чатырох беларускіх футбольных клубаў вылецелі з Лігі канферэнцыяў


На трэцім паводле значнасці клубным еўрапейскім турніры толькі салігорскі «Шахцёр» выйшаў у трэці кваліфікацыйны раўнд, і тое без бою.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Футбаліст салігорскага «Шахцёра» на матчы са «Славіяй». Мазыр, Беларусь. 24 ліпеня 2022 года.
Фота: ФК «Шахтер» Солигорск

У трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцыяў UEFA згуляе толькі адзін беларускі футбольны клуб: «Шахцёр» 4 і 11 жніўня гуляе з румынскім ЧФР з Клуж-Напокі. У рэйтынгу UEFA румыны на 82-м месцы, салігорцы – на 201-м.

«Гомель» прайграў грэкам «Арыс» (Салёнікі) 1:5 і 1:2; БАТЭ ўчора саступіў 0:2 туркам «Коньяспор» у другім матчы, а ў першым прайграў 0:3; «Дынама» (Менск) учора прагуляла ізраільцянам «Гапоэль» (Бээр-Шэва) 0:1 пасля першай паразы 1:2. «Шахцёр» трапіў у трэці раўнд без папярэдніх гульняў праз асаблівасці лёсавання.

У нефармальным «еўракубкавым» рэйтынгу Беларусь на апошнім месцы. У рэйтынгу UEFAБеларусь цяпер на 54-м месцы з 56 – ніжэй толькі Сан-Марына і Ліхтэнштэйн. Беларусь абганяюць Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Люксембург і Гібралтар.

Лігу канферэнцыяў сёлета праводзяць толькі другі раз. Спаборніцтва заснавалі для клубаў «трэцяга эшалону», каб даць пагуляць тым, хто звычайна хутка вылятае з Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. У фінале мінулай Лігі канферэнцыяў сустрэліся італьянская «Рома» і нідэрландскі «Фэеноўрд», італьянцы перамаглі 1:0.

Hавiны
УЕФА выключыў Белтэлерадыёкампанію са спісу афіцыйных транслятараў матчаў Лігі Нацый
2022.06.14 09:57

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў