Reuters: Расея закінула сваіх агентаў на Чарнобыльскую АЭС яшчэ ў лістападзе 2021 года


Расейцы захапілі Чарнобыльскую АЭС у першы дзень поўнамаштабнага ўварвання, за дзве гадзіны і без бою. Задоўга да нападу Крэмль разбудоўваў сетку сакрэтных агентаў. Кантроль над атамнай станцыяй вярнуўся да Кіева 31 сакавіка – пасля паразы Расеі ў бітве за Кіеў. 

Чарнобыльская атамная электрастанцыя.
Фота: wikipedia.org

Агенцтва «Reuters» апублікавала расследаванне аб «ворагу ўнутры» – аб прычынах анамальна хуткага захопу Расеяй Чарнобыльскай АЭС і аб працяглай аперацыі Крамля ў расстаўленні сакрэтных агентаў ва Украіне.

«Пяць чалавек, знаёмых з падрыхтоўкай Крамля, сказалі, што планавальнікі вайны ў атачэнні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна лічылі, што з дапамогай гэтых агентаў Расеі спатрэбіцца толькі невялікая вайсковая сіла і некалькі дзён, каб прымусіць адміністрацыю прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага сысці ў адстаўку, уцячы або капітуляваць», – пішуць у расследаванні.

Інтэрв’ю з дзясяткамі расейцаў і ўкраінцаў, а таксама аналіз судовых дакументаў паказаў: пранікненне агентаў было значна глыбейшым, чым лічылася раней. Расея перад уварваннем мела агентаў у сілах украінскай абароны, службах бяспекі і правапарадку.

Агентаў у Чарнобыль закінулі ў мінулым лістападзе, каб забяспечыць бяскроўны захоп АЭС, расказала адна крыніца. Крыніца таксама назвала Чарнобыль пунктам перадачы дакументаў са штаб-кватэры Службы бяспекі Украіны. Сцверджанні гэтага чалавека агенцтва не змагло пацвердзіць ці абвергнуць, але адзначае, што ва Украіне вядуць расследаванні супраць высокапастаўленага супрацоўніка спецслужбаў паводле падазрэння ў дзяржаўнай здрадзе за перадачу дзяржаўнай таямніцы аб бяспецы на ЧАЭС.

Аналітыка
FAQ пра Чарнобыль у кантэксце вайны: ці можа атам быць мірным?
2022.04.26 11:31

Расейскі план, па вялікім рахунку, праваліўся, бо «спячыя агенты» ва Украіне не справіліся з працай. «Давераныя асобы» Крамля перабольшвалі свой уплыў і казалі тое, што хацела чуць кіраўніцтва, кажуць крыніцы.

Поспех хіба быў у тым, што ўдалося пасеяць пэўны недавер да СБУ – паводле прэзідэнта Украіны, звыш 60 супрацоўнікаў СБУ і офісу Генеральнага пракурора працавалі супраць Украіны. Вядзецца прынамсі тры расследаванні адносна супрацоўнікаў ЧАЭС. Адзін з падазраваных у калабаранцтве – палкоўнік СБУ, які быў намеснікам гендырэктара ЧАЭС і адказваў за фізічную ахову, яшчэ адзін – былы кіраўнік упраўлення ўнутранай бяспекі СБУ. Першы сышоў на бальнічны 18 лютага і ў дзень уварвання праз тэлефон ўгаворваў камандзіра аховы станцыі здацца, другі знік незадоўга да ўварвання.

Кампанія пранікнення агентаў Расеі таксама «выклікала падазрэнне і недавер на некаторых узроўнях украінскай дзяржавы, што перашкаджала яе здольнасці кіраваць, асабліва ў першыя некалькі дзён пасля ўварвання», – пішуць у расследаванні.

Hавiны
Вынеслі нават відэльцы і лыжкі. Расейскія вайскоўцы пакінулі ЧАЭС
2022.04.01 10:55

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў