На Данбасе абстралялі турму. ЗСУ заяўляе аб спробе Расеі схаваць расстрэлы ўкраінскіх палонных


Імаверна, у выніку абстрэлу загінулі людзі. Расея заяўляе аб 53 загінулых і 75 параненых, у сацсетках публікуюць відэа са знявечанымі целамі.

Наступствы ўдару па Аленаўцы, Украіна. 29 ліпеня 2022 года. Кадр з відэа расейскіх дзяржаўных СМІ

Баевікі самаабвешчанай «ДНР» заявілі 29 ліпеня аб абстрэле папраўчай калоніі ў Аленаўцы, што пад кантролем «ДНР». Расейскія медыі перадаюць іхную заяву аб 53 загінулых і 75 параненых. Агулам у калоніі, паводле «ДНР», утрымлівалі 193 чалавек. «ДНР» і расейскія дзяржаўныя медыі вінавацяць у абстрэле Украіну – тая нібыта забівала сваіх салдатаў, каб «замесці сляды ваенных злачынстваў». Сцвярджаюць, што ўдар нібы нанеслі комплексам HIMARS.

Генеральны штаб Збройных сілаў Украіны вінаваціць Расею: акупанты, піша ЗСУ, «пераследавалі свае злачынныя мэты – абвінаваціць Украіну ў здзяйсненні ваенных злачынстваў, а таксама схаваць катаванні палонных і расстрэлы». Сілы ЗСУ не наносілі ўдараў па Аленаўцы, заяўляе Генштаб.

Былыя палонныя на просьбу «Медиазоны» паглядзелі відэа расейскіх медыяў: на адным не пазналі тэрыторыю калоніі, на другім пазналі вытворчую зону 120-й калоніі пад Аленаўкай.

Сведчанні пра катаванні палонных і нават цывільных расейскімі вайскоўцамі сапраўды перыядычна з’яўляюцца. Напярэдадні па інтэрнэце разышлося відэа катаванняў і кастрацыі расейцамі ўкраінскага ваеннапалоннага. Кáта апазналі: украінскі бок сцвярджае, што гэта салдат з Калмыкіі.

Заснавальнік палка «Азоў» Андрэй Білецкі расказаў, што ў калоніі былі палонныя абаронцы «Азоўсталі», якіх трымалі ў асобным будынку. Паводле крыніцаў выдння Українська правда», ударылі менавіта па тым будынку.

Hавiны
Расея абстраляла цэнтр Харкава і жылы раён Мікалаева, Украіна адбіла штурм у Бахмуцкім раёне
2022.07.29 09:53

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў