Лавіце «Белсат» у Літве! Пачалася трансляцыя на другім мультыплексе


«Белсат» цяпер даступны дзвюм трацінам насельніцтва Літвы проста ў тэлевізары. І па-ранейшаму даступны ва ўсім свеце праз інтэрнэт.

Микрофон телеканала «Белсат», интервью
Мікрафон тэлеканалу «Белсат». Варшава, Польшча. 1 снежня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Тэлеканал «Белсат» трапіў у літоўскі нацыянальны лічбавы мультыплекс MUX-2 – каля 1,7 млн літоўцаў у Вільні, Коўне, Друскеніках і іншых гарадах Літвы могуць глядзець нас праз звычайны тэлевізар. З 28 ліпеня ў гэтым мультыплексе таксама каналы «TVP Vilnius», «TVP Info», «TVP Historia 2», «TVP Polonia» і «TVP World».

«У сувязі з бягучай палітычнай сітуацыяй у нашым рэгіёне наша дзейнасць мае асаблівае значэнне для ахопу як мага большай аўдыторыі дакладнай і аб’ектыўнай інфармацыяй», – кажа сябра ўправы Польскай тэлевізіі Матэўш Матышковіч.

Трансляцыя «Белсату» ў стандарце лічбавага наземнага тэлебачання ў Літве пачалася яшчэ ў канцы траўня, але тады – толькі на 20 % насельніцтва Літвы, цяпер жа пашырылася на дзве траціны.

Глядзець «Белсат» можна таксама праз спадарожнікі «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») на часціне – 12 303 МГц, гарызантальная палярызацыя 12303H, дадатковыя параметры: мадуляцыя DVB-S, FEC 7/8, SR 25546 (як варыянт, вы можаце таксама выбраць «аўтаматычны пошук каналаў» i дазволіць рэсіверу самому абнавіць спіс усіх каналаў).

Можна глядзець «Белсат» і праз інтэрнэт-старонку, і ў праграме для Smart-TV, і ў дадатках для Android і iOS, і ў трансляцыі на YouTube.

Аналітыка
Што глядзець на беларускім YouTube? Вялізны гід па каналах: ад навінаў і гутарак да катоў і гародаў
2022.07.23 08:30

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў