Кампанія па дастаўкі «DHL Express» спыняе працу ўнутры Расеі


Найбуйнейшая паштова-лагістычная кампанія «DHL Express» і лідар сусветнага і расейскага лагістычных рынкаў абвясціла, што з 1 верасня спыніць аказваць паслугі па экспрэс-дастаўцы грузаў і дакументаў унутры Расеі. Аб гэтым паведамляецца на сайце кампаніі. 

DHL Express.
Фота: dhlexpress.pl

«Групай «Deutsche Post DHL», якая з’яўляецца адзіным акцыянерам АТ «ДХЛ Интернешнл», было прынята рашэнне аб спыненні аказання паслуг па экспрэс-дастаўцы грузаў і дакументаў унутры Расейскай Федэрацыі з 1 верасня 2022 г. […] Гэта азначае немагчымасць для кліентаў стварыць або размясціць новыя заяўкі на дастаўку дакументаў і грузаў па Расеі ў глабальнай інфармацыйнай сістэме «DHL Express», – гаворыцца ў паведамленні.

Спыненне дастаўкі грузаў у кампаніі растлумачылі «тэхнічнымі складанасцямі з функцыянаваннем інфармацыйных сістэм, інфраструктуры і глабальнай аперацыйнай структуры», а таксама заканадаўчымі абмежаваннямі.

Усе грузы, прынятыя да 31 жніўня, будуць дастаўлены атрымальнікам.

Раней у сакавіку «DHL» прыпыніла дастаўку грузаў і дакументаў у Расею і Беларусь на фоне распачатай вайны ва Украіне.

Аналітыка
Ці прайграе Беларусь «бітву за ўраджай»? Аналізуем апакаліптычныя заявы Лукашэнкі
2022.07.29 14:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў