Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 29 ліпеня


«Белсат» распавядае пра рэпрэсіі беларускага рэжыму, што чыняцца супраць беларускага народу, за 29 ліпеня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Вайсковы эксперт Ягор Лебядок не выйшаў на волю пасля 15 содняў арышту, да якіх ён быў асуджаны паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянтам). Яму інкрымінаваны артыкул 361-4 («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці») за інтэрв’ю «Еўрарадыё». Аднак на той момант яны не былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».

За 19 дзён «сухой галадоўкі» Мікалай Аўтуховіч пахудзеў на 20 кілаграмаў. Абвінавачанага нарэшце магла наведаць адвакатка, паведамляе ягоная дачка. Аўтуховіч адсутнічаў на паседжанні суда другі дзень запар – 28 і 29 ліпеня, прычым родным і адвакату не казалі, у якім стане ён знаходзіцца.

Менскі абласны суд 29 ліпеня пачаў разгляд справа «аб захопу дзяржаўнай улады». На лаве падсудных знаходзяцца палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандар Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца менскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юры Зянковіч. Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка. Па інфармацыі БелТА, Аляксандар Фядута прызнаў віну.

Артыкулы
Пачынаецца суд у «cправе аб дзяржперавароце». Што пра гэта вядома?
2022.07.29 10:02

Пастар з Гомля Дзмітрыя Падлобка аштрафаваны на 20 базавых велічыняў за правядзенне хрышчэння без дазволу. Яго асудзілі па артыкуле аб «несанкцыянаваным мерапрыемстве».

У Віцебску затрымалі былую журналістку TUT.ВY Таццяну Матвееву. Яе затрымалі на віцебскім вакзале пасля вяртання з камандзіроўкі. Перад гэтым ёй тэлефанавалі міліцыянты з прапановай «прыйсці на размову». Верагодна, Таццяну затрымалі паводле арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых акцыяў») за аватаркі ў сацсетках.

Жыхара Берасця асудзілі на 2,5 гады калоніі за тое, што хацеў стаць добраахвотнікам ва Украіне. Гэта першы суд за «замах на ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях» (ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-3 КК). Абвінавачаны – 37-гадовы Сяргей Вайцюк. Гэта першы чалавек у Беларусі, якога асудзілі за тое, што хацеў стаць добраахвотнікам ва Украіне пасля 24 лютага 2022 года.

Сілавікі зладзілі «зачыстку» у Пружанах. Паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманыя як мінімум чатыры чалавекі. Сярод іх – дырэктар швейнай фабрыкі Сяргей Вакульчык і былы следчы Максім Куроўскі.

Меркаванні
Колькі каштуе палітычны зняволены?
2022.07.29 13:31

Актывіста з Наваполацку Андрэя Галавырына, які ў ЦІПе перанёс гіпертанічны крыз, не выйшаў на волю пасля 45 содняў адміністрацыйнага арышту. Яго перазатрымалі па новаму пратаколу. У панядзелак чакаецца чарговы суд.

ГУБАЗіК затрымаў блогера Уладзіслава Абадоўскага, які змагаўся з пратэрмінаванымі таварамі ў крамах. На яго асабістых старонках з’явілася «пакаяльнае відэа», на якім хлопец на фоне дзвярэй просіць прабачэння перад супрацоўнікамі гандлю, «якім ён даставіў нязручнасці».

Hавiны
«Наша Ніва»: у клініцы «Ладэ» ідзе зачыстка «няправільных» медыкаў, некаторыя пад следствам
2022.07.29 10:58

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў