Аляксандр Фядута прызнаў віну пасля абвяшчэння абвінавачання


На першым паседжанні суда па справе аб «спробе дзяржаўнага перавароту» Аляксандр Фядута прызнаў віну ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады, паведамляе БелТА.

«Віну ў змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам я прызнаю», – перадае БелТА словы Аляксандра Фядуты.

Аляксандр Фядута ў судзе. Менск, Беларусь. 29 ліпеня 2022 года.
Фота: БелТА

Паседжанне праходзіць у Менскім абласным судзе. Спачатку суд зрабілі закрытым, але на пачатку паседжання абвесцілі, што ён будзе адкрытым.

Акрамя публіцыста Аляксандра Фядуты, у змове абвінавачваюць кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, юрыста Юрыя Зянковіча і супрацоўніцу ягонага офісу Вольгу Галубовіч, а таксама актывіста Дзяніса Краўчука. Першым тром асобам пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка.

Артыкулы
Пачынаецца суд у «cправе аб дзяржперавароце». Што пра гэта вядома?
2022.07.29 10:02

Абвінавачаных затрымалі ў красавіку 2021 года: Аляксандра Фядуту ўзялі пад варту ў Маскве разам з юрыстам Юрыем Зянковічам. Адначасова ў Шклове быў затрыманы лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Усе яны трапілі ў менскае СІЗА КДБ.

Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка выступіў з заявай, што амерыканскія спецслужбы рыхтавалі ў Беларусі збройны мяцеж, а таксама замах на яго і на ягоных дзяцей.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў