Затрымалі Насту Пілюгіну – блогерку, вядоўцу падкасту «Dzigital». Яна можа быць у КДБ


Насту Пілюгіну, блогерку, маркетолага і медыяменеджарку ў кампаніі «Eleven», вядоўцу падкасту «Dzigital» затрымалі раніцай 29 ліпеня ў Менску, паведамляе радыё «Свабода» са спасылкаю на хлопца Насты.

Наста Пілюгіна.
Фота: vk.com/piliuhina

Абноўлена, 18.00: Хлопец Насты Пілюгінай паведаміў журналістам, што яна патэлефанавала яму і сказала, што хутка будзе дома, а потым напісаў пра ператрус у іх кватэры.

Каля 11:00 Наста выйшла з дому да машыны ў двары па ноўтбук і знікла. Тэлефон дзяўчыны быў выключаны, потым уключыўся, але званкі на яго скідваюцца.

З дапамогаю праграмы «Лакатар» у айпэдзе Насты ейны хлопец пабачыў, што яна дзесьці на завулку Казлова (на вуліцы Казлова 6а месціцца Упраўленне КДБ у Менску).

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў