Як мінімум мільён долараў – на такую суму беларусы сплацілі штрафы за пратэсты


На падставе дадзеных маніторынгу праваабарончага цэнтр «Вясна» «Наша Ніва» падлічыла, на якую суму беларусы сплацілі штрафы па пратэсных артыкулах у перыяд з 28 ліпеня 2020 году па 28 ліпеня 2021 году.

Для падліку браліся штрафы па справах паводле арт.24.23 (раней 23.34) і 24.3 (раней 23.4) КаАП РБ – арганізацыя ці ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванне патрабаванням службовай асобы.

У 2020 годзе па гэтых артыкулах аштрафавалі 3342 беларуса на 60 683 базавыя велічыні, што складае 1 638 441 рубель (згодна з памерам базавай велічыні ў 2020 годзе ў 27 рублёў).

За сем месяцаў 2021 году былі аштрафаваныя 564 чалавекі на 35 866 базавых. Гэта 1 040 114 рублёў (базавая велічыня – 29 рублёў).

Вынікова сума атрымалася – 2 678 555 рублёў за год. Але варта памятаць, што ў «Вясны» маецца інфармацыі не па ўсіх справах, што прайшлі за гэты час у Беларусі, таму агульная сума можа быць нашмат большай.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў