Вольны хор спяваў у Каралеўскім замку Варшавы. Відэа


29 ліпеня «Вольны хор» выступіць з жывым канцэртам у садах Каралеўскага замку Варшавы. Канцэрт прысвечаны Марыі Калеснікавай. «Белсат» будзе весці стрым з імпрэзы. Пачатак онлайну а 19.30 па беларускім часе.

У Каралеўскім замку ў Варшаве выступіць легендарны «Вольны хор». Артысты ўжо выступалі раней у Берліне, Вроцлаве, Познані. Варшаўскі канцэрт прысвечаны Марыі Калеснікавай.

«Вольны хор» узнік летась у жніўні. Па словах артыстаў, «Вольны хор» стаў рэакцыяй на палітычныя падзеі ў краіне. Хор нечакана зʼяўляўся ў публічных месцах Менску – у метро, ​​на вакзале, у оперным тэатры, бібліятэцы, у філармоніі, у гандлёвых цэнтрах, мемарыяле «Яма» – і выконваў кампазіцыі, якія сталі асабліва папулярнымі падчас беларускіх пратэстаў. Ён таксама ўдзельнічаў у дваровых канцэртах у Менску.

«Гэта абʼяднанне музыкаў, якія не могуць маўчаць, для якіх спевы і песні – гэта сродак выказванні сваёй пазіцыі», – кажуць пра сябе артысты.

belsat.eu

Стужка навінаў