У зняволенага нашаніўца Андрэя Скурка – пнеўманія, магчыма, ковідная


У кіраўніка аддзелу маркетынгу і рэкламы «Нашай нівы» Андрэя Скурка дыягнаставалі пнеўманію, верагодна, ковіднага паходжання.

Скурко трапіў у медычную частку адразу пасля пераводу ў Валадарку.

Як распавядаў журналіст радыё «Свабода» Алег Груздзіловіч, які сядзеў з нашаніўцам у адной камеры, з 18 ліпеня Андрэй пачаў кашляць, у яго паднялася тэмпература, якую яму збівалі парацэтамолам.

Артыкулы
Узяты пад варту нашанівец Андрэй Скурко трапіў у медчастку СІЗА
2021.07.26 23:39

Андрэй Скурко хворы на дыябет (мужчына інсуліназалежны), пры якім ковід смяротна небяспечны. Скурко правёў 13 содняў без матрацу, пасцелі, без адмысловай дыеты пры дыябеце і перадачаў. Яго затрымалі 14 ліпеня разам з галоўным рэдактарам «Нашай нівы» Ягорам Марціновічам і галоўным рэдактарам часопісу «Наша гісторыя» Андрэем Дыньком.

28 ліпеня нашаніўцам выставілі абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 216 КК Беларусі («Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў»).

Артыкулы
Затрыманым супрацоўнікам «Нашай Нівы» прад’явілі абвінавачванне
2021.07.28 21:53

Прэтэнзія заключаецца ў тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была паводле тарыфаў для фізічных асобаў, а трэба было плаціць паводле тарыфаў для юрыдычных асобаў. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнерга» была нанесеная шкода памерам Br 3,5 тысячы. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў