У шэф-рэдактара магілёўскага парталу 6tv.by КДБ правёў ператрус і загадаў цягам трох дзён закрыць сайт


Да шэф-рэдактара рэгіянальнага інтэрнэт-рэсурсу 6tv.by Барыса Вырвіча 28 ліпеня прыйшлі супрацоўнікі КДБ. У журналіста правялі ператрус у межах справы аб тэрарызме. Забралі ўсю тэхніку.

Пасля ператрусу Вырвіча павезлі ў міжраённы аддзел КДБ у Шклоў, дзе дапыталі ў якасці сведкі ў крымінальнай справе аб тэрарызме. Аператыўнікаў цікавілі «экстрэмісцкія» тэлеграм-чаты і каналы, а таксама праца сайту 6tv.by і дзейнасць Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Барысу Вырвічу загадалі цягам трох дзён цалкам выдаліць сайт і паабяцалі выклікаць яшчэ раз.

Hавiны
Закрыццё сайту ці крымінальная справа. Частка рэдакцыі магілёўскага парталу 6tv.by пакінула Беларусь
2021.07.18 21:57

13 ліпеня ў рэдакцыі 6tv.by адбыўся ператрус. На наступны дзень ГУБАЗіК дапытваў галоўнага рэдактара парталу Дзмітрыя Салаўёва, які пасля допыту з’ехаў за мяжу. Салаўёў казаў тады журналістам, што 6tv.by працу не спыніць.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў