У Польшчы перахапілі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэтаў на $ 2,3 млн


Падяская падатковая адміністрацыя выявіла кантрабанду, замаскіраваную пад дошкі.

Як інфармуе Падляская падатковая адміністрацыя, на пункце пропуску Кузніца на польска-беларускай мяжы ў грузавіку, які меў перавозіць дошкі, выявілі 600 тысяч пачкаў цыгарэт. Машынай кіраваў 26-гадовы беларус.

Партыю цыгарэтаў разгружалі і пералічвалі больш за дзень. Кантрабанду ацанілі ў 9 млн злотых – гэта больш як 2,3 млн долараў.

Партыя цыгарэтаў, затрыманая на памежным пераходзе ў Кузніцы.
Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Калі б партыя трапіла на рынак, страты польскага бюджэту маглі б скласці 14,5 млн злотых або 3,76 млн долараў, піша падатковая адміністрацыя.

Адносна кіроўцы распачалі расследаванне, ён арыштаваны на тры месяцы і можа быць асуджаны на тэрмін да 10 гадоў турмы.

Партыя цыгарэтаў, затрыманая на памежным пераходзе ў Кузніцы.
Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Вельмі падобныя скрыні з нібыта драўнінай, а напраўду цыгарэтамі, два тыдні таму выявілі ў Літве. Тую партыю ў 560 тысяч пачак літоўцы ацанілі ў 1,94 млн еўра.

Hавiны
Партыю кантрабандных беларускіх цыгарэтаў на амаль два мільёны еўра затрымалі літоўскія памежнікі
2021.07.17 21:07

АА belsat.eu

Стужка навінаў