У Горадні звольнілі з працы праваслаўную актывістку Альжбету Даўгаполік


Яна працавала ў Музеі гісторыі развіцця ГрДУ, але з ёй не працягнулі кантракт. Звальненне супала з «зачысткай» у гарадзенскай праваслаўнай епархіі.

Альжбета Даўгаполік.
Фота: Альжбета Даўгаполік / асабісты архіў

Кіраўніцтва Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту не працягнула кантракт з Альжбетай Даўгаполік, якая працавала спецыялістам музею гісторыі ГрДУ. Акрамя таго, Даўгаполік кіруе хорам Нядзельнай школы і брацтва Архірэйскага Падвор’я ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы.

Жанчына ўдзельнічала ў тэатралізаваных культурных гарадскіх імпрэзах – напрыклад, выконвала ролю пісьменніцы Элізы Ажэшкі падчас святкавання яе 180-га юбілею ў доме-музеі. Таксама ўдзельнічала ў святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы.

«Маё крэда – несці родную беларускую мову нашаму народу, бо яна – душа народу», – кажа пра сябе дзяўчына ў роліку-партрэце, які здымаўся для конкурсу «Гарадзенская беларусачка» у 2016 годзе.

Hавiны
Зачыстка ў Гарадзенскай епархіі: святароў, якія выступілі супраць гвалту, знялі з пасады. Гэта толькі пачатак?
2021.07.22 18:13

СП belsat.eu

Стужка навінаў