Сяргея Міронава зноў затрымалі разам з маці. У чым вінавацяць – невядома


Сілавікі прыехалі да Сяргея (Хлопотное Дельце) Міронава 28 ліпеня. Маладзёна разам з маці пасля ператрусу вывелі з пад’езду, пасадзілі ў машыну і некуды павезлі, піша «Салідарнасць» са спасылкаю на тэлеграм-каналы.

Прычына затрымання невядомая.

Раніцаю 29 ліпеня стала вядома, што Сяргея разам з маці адпусцілі, але забралі ў кампутар і тэлефоны.

Сяргей Міронаў, 23-гадовы работнік «Інтэгралу», стаў вядомы пасля відэа з ягоным удзелам, які запісалі міліцыянты пасля затрымання маладзёна. Словы менчука пра «хлопотное дельце» і «гонять во всю мощь» разышліся на мемы, іх друкуюць на майках.

Hавiны
Сяргей «хлопотное дельце» Міронаў і яго мама арыштаваныя на месяц
2021.04.27 18:45

Сяргея разам з 60-гадоваю маці ўжо затрымлівалі на 30 содняў у канцы красавіка.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў